Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Талакой да перамогі: мільён народных спонсараў для гандбольнага клуба «Віцязь»

Талакой да перамогі: мільён народных спонсараў для гандбольнага клуба «Віцязь»

Калі мы разам, у нас ўсё атрымаецца!

Автор — Ivan Sapeha
25 апреля 2018, 09:40
2
Талакой да перамогі: мільён народных спонсараў для гандбольнага клуба «Віцязь»

Сталічны "Віцязь" - клуб з цікавай і самабытнай гісторыяй. Створаны простымі аматарамі гандбола ў 2012 годзе клуб паспеў перажыць узлёт, падзенне, смерць і сапраўдную рэінкарнацыю. Перыяд росквіту каманды ў 2012-2014 гадах змяніў заняпад і так званы "страчаны сезон" - вылет каманды з чэмпіяната Беларусі ў 2015 годзе і прыбыццё ў нявызначанасці. Год роздумаў і аналізу прайшоў недарэмна - з 2016 года "Віцязь" трыумфальна вяртаецца ў другі дывізіён чэмпіяната, а ў сезоне 2017 года ўжо стартуе ў вышэйша лізе, дзе дае бой прафісійным супернікам. Увесь гэты час у клубе гулялі і працавалі выключна энтузіясты, якія былі аб'яднаны толькі адным - сваёй любоў'ю да беларускага гандбола.  

Сення гандбольны клуб "Віцязь" - гэта ўпэўненая паўпрафісійная каманда з добра пастаўленым і рэгулярным трэніровачным працэсам. Каманду ўзначальвае адзін з самых таленавітых беларускіх гульцоў свайго часу - майстар спорту, срэбраны прызёр маладзёвага чэмпіятана Еўропы, былы гулец зборнай Беларусі Андрэй Барвіюк

Так, вядома, што мы яшчэ далёка не лідары чэмпіяната і пакуль не ведаем смак перамогі. Але мы добра аналізуем сваю стратэгію, вельмі шмат працуем і ўпэўнены, што здольныя зрабіць сур'езны крок наперад. У нас ёсць выдатныя гульцы, самааданыя валанцёры і вялікая ідэя.

Але нават такое наша сціплае выступленне ў вышэйшай лізе было б немагчыма без падтрымкі партнёраў ( у тым ліку Беларускай федэрацыі гандбола), спонсараў і простых людзей. Наша моц - у вялікай супольнасці, дзе кожны па дробязі робіць свой унёсак у развіццё цікавага і незвычайнага праекта. 

У чым складаецца адметнасць "Віцязя" у параўнанні з іншымі клубамі:

 

  • Мы сапраўды натхняемся Беларушчынай. Для нас гэта не пагоня за кан'юнктурай , а значны пункт нашай каманднай ідэнтычнасці. Усе нашыя інфармацыйная рэсурсы мы вядзем выключна на роднай мове, без перакладу і дубляжу на іншыя мовы. 
  • Усе адміністратары і гульцы нашай команды працуюць альбо вучацца. І мы гэтым ганарымся, а не робім з гэтага трагедыю. Сэнс не ў тым, колькі ты трэніруешся, а як ты трэніруешся. Вучоба і праца ніколі не будуць перашкодай, калі ёсць сапраўднае жаданне дасягнуць сваёй мэты.
  • У нашым клубе працуюць выключна валанцёры - дырэктар, адміністратар, прэс-аташэ, мэнаджар па PR, трэнеры. Але ўсе робяць сваю справу вельмі адказна і якасна. Прафесіяналізм - гэта, у першую чаргу, стаўленне, а не наяўнасць грашовага кантракта.
  • Наш клуб працуе цалкам у межах сваіх фінансавых магчымасцяў. Мы не дазваляем сабе выдаткі, альбо дзеянні, за якія не можам разлічыцца. 

Клубу нават быў прысвечаны асобны сюжэт у праграме "Арэна" на тэлеканале Беларусь 1.

Віцязь у сезоне 2018/2019: выдаткі

Як, напэўна, усе здагадаліся наш клуб не збіраецца спыняцца і будзе крочыць далей у сваім развіцці. У бліжэйшым сезоне, які распачнецца ў верасні 2018 года, мы таксама плануем штурмаваць вышэйшую лігу. Для паспяховага і якаснага выступлення мы абапіраемся на патдтрымку нашых партнёраў, якія закрываюць добрую частку нашага невялікага бюджэту. Але пакуль мы не маем вызначанасці па вялікай колькасці выдаткаў, таму і звяртаемся да Талакі. 

Сення мы маем патрэбу у наступных рэчах:

  •  Пітная вада для трэніровак і гульняў - бюджэт 2000р.
  • Экіпіроўка: форма, манішкі, байкі - бюджэт 5000р
  • Спартовы інвентар: мячы, медыцынболы, паўсферы - бюджэт 3000р

Усе гэтыя рэчы дапамогуць нам удасканаліць наш трэніровачны і гульнявы працэс, а значыць паўплываюць на спартыўны вынік. 

Якім чынам можна падтрымаць клуб?

Наш клуб заўжды адкрыты да супрацы з людзьмі і арганізацыямі. Менавіта наўпростае спонсарства дапамагло зрабіць клубу важны штуршок у развіціі і перайсці на больш прафісійный узровень. 

Адмыслова для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў мы маем асобныя рекламныя і маркетынгавыя прапановы:

Але ж адным з самых важных складнікаў нашага існавання з'яўляюцца простыя заўзятары і людзі, якім неабыякава наша справа.

Другие посты блога

Все посты