Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Трэнер «Віцязя» Канстанцін Якаўлеў: «Наша асноўная задача - павысіць якасць гульні»

Трэнер «Віцязя» Канстанцін Якаўлеў: «Наша асноўная задача - павысіць якасць гульні»

Канстанцін Якаўлеў пра першыя гульні чэмпіянату.

Автор — Ivan Sapeha
8 октября 2018, 17:08
Трэнер «Віцязя» Канстанцін Якаўлеў: «Наша асноўная задача - павысіць якасць гульні»

Трэнер "Віцязя" Канстанцін Якаўлеў правеў аналіз першых трох гульняў "Віцязя" і адзначыў развіцце маладых гульцоў клуба:

- Наша асноўная задача - павысіць якасць гульні ў гандбол, а ўжо потым выхад у вышэйшую лігу. Гэта тое, да чаго мы імкнемся ў першую чаргу. Толькі штодзённая праца, а таксама жаданне вучыцца і развівацца, з боку нашых гульцоў і трэнерскага персаналу, прынясуць свой плён. Я ў гэтым упэўнены на 100 адсоткаў.

У першай гульні (матч супраць БГК-2, які скончыўся з лікам 28:28) праявілі характар, удала адпрацавалі канцоўку, замянілі галкіпера ў апошняй атацы і зраўнялі лік. Наогул, лічу гэтую нічыю больш перамогай, чым нічыёй. Тым больш ведалі, што БГК-2 на нас сур'ёзна настройваецца. Плюс, адзначу галкіпера Аляксандра Ланіна, не толькі ў гэтай гульні але і ва ўсіх. Гэта не можа мяне не радаваць, паколькі мая штодзённая праца з брамнікамі, і жаданне саміх хлопцаў выконваць тое, што ім даю, прыносіць 40-45% надзейнасці.

У другой гульні ("Віцязь" - "РЦАР" 32:27) мы больш імкнуліся паспрабаваць розныя схемы як у абароне, так і ў атацы. Па гэтай прычыне ў нас і не атрымаўся першы тайм. У другім выбралі той варыянт, які і прынёс неабходныя 2 ачкі. Дзякуй вопытным хлопцам! Іллю Дударонка перавялі ў лінію, плюс Дзмітрый Бабічаў закідваў ззаду, і разам з Іллёй выдатна адпрацавалі ў абароне, перамаглі на вопыце. Таксама адзначу Данііла Пчэльнікава: хлопец выйшаў на замену, смела ішоў на абгульванне, добра ўцякаў у контратаку, выдатна дзейнічаў у пазіцыйным завяршэнні з кута, не даваў сябе абыграць і ў абароне.

Што датычыцца трэцяга матчу ("Віцязь - "СКА-РДВАР" 26:36), то будзем разбіраць памылкі. Не скажу, што нашы хлопцы выйшлі нейкімі разняволенымі ці не нанастроіліся на барацьбу. Тым больш ведалі, што Васіль Астроўскі будзе прыцягваць гульцоў з СКА, якія ўжо трэніруюцца з асновай, а гэта пра нешта кажа. Прайгралі першы тайм 10 мячей: перш за ўсё, не змаглі справіцца з абаронай 3-3, сталі збівацца на індывідуальную гульню. У другім тайме згулялі ў нічыю, перыядычна выйграваючы другую палову сустрэчы ў 3 мяча. Але на большае, на жаль, не хапіла. У абароне прапусцілі 36 мячоў - гэта вельмі шмат з улікам таго, што галкіперы нам дапамагалі. Валянцін Счастны за пяць хвілін ў канцы першага тайма выйшаў і не стушаваўся: з шасці кідкоў адбіў тры. 

Паказчык Ланіна ў гэтым матчы - 32% надзейнасці.

Прайшло тры гульні і кожная з іх была розная па выніку, гэта значыць, што працы яшчэ шмат. Шкада, што ў апошніх двух гульнях не было Івана Юркевіча: гэты хлопец - сапраўдны баец і плюс 5-10 галоў у матчы. Яго прысутнасць вельмі важна для нас і для мяне ў прыватнасці. Рады, што Іван зразумеў, што я б хацеў ад яго бачыць, як на пляцоўцы, так і распранальні.

З пазітыўных момантаў адзначу тое, што маладыя гульцы пачынаюць дапамагаць старэйшым. Вельмі стабільны 17-гадовы Данііл Лемяшонак: паказчык яго працы - 19 галоў за тры гульні, ўсяго толькі на адзін мяч менш, чым у нашага капітана і лідэра Глеба Ваяводы. Уладзіслаў Лабуноў (21 год), якога яшчэ ўчора ніхто не ведаў, у адсутнасці Кавальчука (які патрапіў у сур'ёзную аварыю), працуе за дваіх у атацы і ў абароне, забіў у апошняй гульні 6 галоў. Гэта і Данііл Пчэльнікаў (18 гадоў) якога я ўжо згадваў у гульні з РЦАР. 20-гадовы Аляксей Мандрык - гандбаліст, які самааддана працуе на пляцоўцы, няхай пакуль не ўсё атрымліваецца, але гэта толькі пытанне часу. Вельмі чакаю Аляксея Хліманкова (1998 г.н.), які аднаўляцца пасля цяжкай траўмы, гэты хлопец належным чынам ставіцца да справы і таксама яшчэ заявіць пра сябе. Веру таксама і ў 18-гадовага брамніка Валянціна Счаснага. Такіх рабят у нас вельмі шмат пабывала і мы гатовыя ім даваць другі шанец. Бо ў Мінску акрамя СКА ім няма куды ісці. Шанец, як гаворыцца ёсць заўсёды і гэта ўсім прадэманстравалі экс-гандбалісты "Віцязя": Кулак, Юрынок, Падшывалаў. Хачу каб б гэтыя хлопцы былі прыкладам для нашых маладых гульцоў, і што б яны бачылі, што таксама могуць нешта даказаць усім і сабе ў першую чаргу. Наогул мне хочацца, каб нашы гульцы рэалізоўвалі сябе не толькі ў гандболе, я буду рады за кожнага, калі хтосьці абярэ іншы шлях. Як там у класіка? Спартсменам можаш ты не стаць, але чалавекам быць абавязаны.

Нашых прыхільнікаў мы павінны заваяваць сваёй гульнёй і сваімі перамогамі! І тым заўзятарам, якія прыходзяць на нашыя матчы, мы вельмі ўдзячны, бо пакуль гэта вялікі аванс для нас. Стаўленне да беларускай мовы? А якія адносіны могуць быць да роднай для мяне мовы? Толькі станоўчыя! І я рады, што ўдзельнічаю ў гэтай гістарычнай падзеі, падтрымліваючы нашу мову ў беларускім гандболе.

Чытайце навіны першымі на нашым сайце.

Другие посты блога

Все посты