Усе навіны

Паралімпійскі плывец з Тайланда застрэліў сваю нявесту і яшчэ трох чалавек на вяселлі

28 лістапада, 18:49

29-гадовы сярэбраны прызёр паралімпійскіх спаборніцтваў АСЕАН у Інданезіі Чатуронг Суксук па невядомай прычыне застрэліў сваю нявесту і яшчэ траіх чалавек падчас вяселля.

BBC паведамляе, што плывец з Тайланда незадоўга да здарэння пакінуў цырымонію ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Вярнуўся ён з пісталетам і забіў нявесту, яе маці і сястру, а таксама аднаго з гасцей. Пасля гэтага Суксук наклаў на сябе рукі.

Пара пасварылася падчас вяселля. Акрамя таго, Чатуронг няўпэўнена адчуваў сябе з-за розніцы ва ўзросце з 44-гадовай нявестай.

Суксук страціў нагу падчас вайсковай службы ў падраздзяленні лёгкай пяхоты. У 2022 годзе ён легальна набыў зброю і боепрыпасы.