Усе навіны

Васіліна Хандошка: «Спачатку вырашыла ўзяць прозвішча мужа, але мяне ў сінхронным плаванні ўсе ведалі як Хандошка»

12 сакавіка, 19:21

Бронзавая прызёрка чэмпіянату свету па сінхронным плаванні ў сола Васіліна Хандошка расказала аб тым, чаму вырашыла не браць прозвішча мужа.

– У сінхронным плаванні ўсе ведалі мяне як Хандошка. А тут забіваеш у інтэрнэт-пошукавік запыт «Васіліна Козыр» – пуста. Прыязджаеш на спаборніцтвы, усё пытаюцца: «Хто такая Козыр? Дзе Хандошка?» Мяне гэта стала мучыць.

Першапачаткова прыняла рашэнне ўзяць прозвішча мужа, але сумневы мучылі ўжо па шляху ў ЗАГС. Нешта змяніць, праўда, тады было позна – усе дакумэнты былі гатовыя. Але ў выніку ўсё роўна пайшла і вярнула, як было. Цяпер я зноў Васіліна Хандошка. Арцём, калі што, не супраць. Так камфортней мне і карысней для справы, – сказала Хандошка.