Усе навіны

Лукашэнка на словы Кавальчука пра «аддачу» спартсменаў: «Шкада, у той час цудоўны жыць не давядзецца ні мне, ні табе»

29 лютага, 14:19

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады ўступіў у дыскусію аб беларускім плаванні з так званым міністрам Лукашэнкам Сяргеем Кавальчуком.

Лукашэнка: Вы параўноўваеце гісторыю, дзе мы ўвогуле не плавалі і дзе ў нас была адна лужына, дзе мы маглі трэніравацца. Сёння дастаткова басейнаў. І ў вас толькі адзін чалавек там нечага паказаў, а астатнія ў фінал выйшлі, два-тры чалавекі. Я назіраў за гэтым плаваннем. Дык дзе аддача ад тых сродкаў, якія мы ўкладваем? Нацыянальны басейн які будуецца, нацыянальны стадыён які будуецца для футбола. Навошта?

Кавальчук: Аддача ідзе. Паціху падыходзяць за імі, ідуць за гэтымі спартоўцамі.

Лукашэнка: Шкада, у той час цудоўны жыць не давядзецца ні мне, ні табе.