Усе навіны

Максімава пра мужа Краўчанку: «Трэніруе некалькі разоў на тыдзень маладых спартсменаў у прыватным клубе»

8 сакавіка 2023, 15:21

Лёгкаатлетка і падпісантка за сумленныя выбары Яна Максімава распавяла пра мужа-лёгкаатлета Андрэя Краўчанку.

– Як справы ў Андрэя Краўчанкі?

– Усё ў парадку. Па-ранейшаму трэніруе некалькі разоў на тыдзень маладых спартсменаў у прыватным клубе. Яму падабаецца. Працягвае хадзіць на інтэграцыйныя курсы і асвойваць нямецкую – у Андрэя летам іспыт. У нас з ім розныя праграмы муж адразу будзе здаваць на ўзровень B1, – сказала Максімава.