Все новости

Лёгкаатлетка Максімава пра выгнанне: «Спорт — лепшыя лекі ад журбы і любога стрэсу»

8 сакавіка 2023, 16:40

Лёгкаатлетка і падпісантка за сумленныя выбары Яна Максімава распавяла пра складанасці выгнання. У 2021 годзе Максімава разам з мужам Андрэем Краўчанкам пераехала ў Германію.

– Настальгуеце па Беларусі?

– Вядома. Мы ў Германіі пачалі з нуля. Нібы нарадзіліся наноў. Пашанцавала, што сустрэлі тут выдатных людзей, якія дапамагаюць спраўляцца з цяжкасцямі. Але побач няма звыклага круга зносін: родных, сяброў.

Паўнавартасна працаваць удваіх з Андрэем таксама не можам – хтосьці павінен быць з дачкой. У нас у Беларусі, паўтаруся, быў свой загарадны дом: сад з яблыкамі, жывёлы, турнік…

У лесе любілі лавачку, дзе проста сядзелі і дыхалі свежым паветрам. Лепшае месца на свеце!

Калі накрывае і пачынаю ўспамінаць сваё мінулае камфортнае жыццё (а яно сапраўды было такое), то адразу іду займацца спортам. Прэс пампую, прысядаю, бегаю. Спорт – лепшыя лекі ад журбы і любога стрэсу, - сказала Максімава.