Усе навіны

Аліна Талай завяршыла кар'еру

23 лістапада, 19:19

34-гадовая беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай аб'явіла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры.

У сваім інстаграм-акаўнце Талай расказала, што пачне займацца трэнерскай дзейнасцю.

Тала з'яўляецца прызёркай чэмпіянатаў свету і Еўропы. Спартсменку апошнія гады пераследвалі траўмы.