Усе навіны

Аліна Талай: «Спадзяюся, трэнерская дарога будзе не менш цікавая за шлях спартсмена»

23 лістапада, 19:28

Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай расказала пра прычыны завяршэння кар'еры.

– Вельмі доўгі час я не з'яўлялася ў сетцы. Хацелася б падзяліцца сваёй гісторыяй.

Перад Алімпіядай у Токіа на першым старце ў сезоне ў мяне разарвалася ахілава сухажылле, што, вядома, паставіла крыж на маім удзеле ў маіх трэціх Алімпійскіх гульнях і, як аказалася, кар'еры.

Перыяд узнаўлення быў вельмі доўгім і вельмі цяжкім. Практычна кожная трэніроўка была праверкай на трываласць і ўстойлівасць да болю. І трываць боль на працягу такога доўгага часу (а ўсё пачалося яшчэ ў далёкім 2018-м з пералому ў ступні, гэта значыць амаль 5 гадоў) было проста вышэй за мае сілы.

Плюс немагчымасць рэалізаваць свой спартовы патэнцыял з-за болі і траўмаў стала даволі складаным псіхалагічным момантам. І я прыняла рашэнне, што гэты перыяд павінен нарэшце завяршыцца. Прыйшоў час ставіць новыя мэты і ісці насустрач іншым марам.

Спадзяюся, што трэнерская дарога будзе не менш цікавая за шлях спартсмена.

Таму ўсе, хто хацеў бы займацца бегам, спрынтарскай падрыхтоўкай, сілавой падрыхтоўкай і проста прывесці сябе ў форму ў трэнажорнай зале, могуць пісаць мне ў дырэкт – я буду рада дапамагчы ўсім і падзеліцца сваімі ведамі і вопытам, – напісала Талай.