Усе навіны

В.а. кіраўніка ФЛА Украіны Саладуха: «Наша дыяспара паказала, што можа быць на АГ, калі там будуць спартсмены, якія маюць дачыненне да рэжыму Пуціна і Лукашэнкі»

5 лютага, 15:50

Выконваючая абавязкі прэзідэнткі Федэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны Вольга Саладуха падзялілася думкамі пра допуск расіян і беларусаў да Алімпіяды-2024.

– Цяпер ідзе збор подпісаў для Макрона па нядопуску расіян на Алімпіяду. Многія лёгкаатлеты далучыліся. Таксама мы збіралі подпісы. Якая сітуацыя з расіянамі і беларусамі ў лёгкай атлетыцы, і ўвогуле, што тут?

– Да подпісаў далучылася і я. Ва ўсіх інтэрв'ю я з першага дня актыўна выступаю супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў, увогуле ніякага статусу – ні нейтральнага, ніякага, пакуль не завершыцца вайна.

Калі Макрон проста сваім валявым рашэннем не пусціць гэтых людзей проста таму, што ў іх пашпарт ёсць расійскі ці беларускі – мы не ўбачым там ні ў якім статусе гэтых спартсменаў.

Спадзяемся, нас пачуюць. Мы ціснем на ўсе звёны, хто на якія можа. Ужо з вамі супрацоўнічалі, у нас была працоўная група. Мы ўсё гэта адпраўлялі, усіх наяўных спартсменаў. Але, на жаль, мы бачылі зараз дзюдо.

Але вельмі моцна спрацавала нашая дыяспара. Яны выйшлі на трыбуны, яны паказалі, што гэта магчыма. Яны паказваюць якраз Томасу Баху, што можа быць на Алімпійскіх гульнях, калі будуць спартсмены, якія неяк маюць дачыненне да забойстваў і рэжыму Пуціна і Лукашэнкі.

Дзякуй Богу, што ў нас у лёгкай атлетыцы Себасцьян Коў падтрымлівае нас цалкам. Ён сказаў, што мы не ўбачым ў лёгкай атлетыцы пад нейтральным сцягам ніводнага расіяніна і ніводнага беларуса. Таму будзем спадзявацца, што на Алімпіядзе іх не будзе.

І таксама Еўрапейская атлетыка, бадмінтон, дарэчы, таксама – яны спачатку дазволілі, але потым перагледзелі гэта. Тут наша праца – супрацоўнічаць з усімі федэрацыямі, каб яны ўплывалі і мянялі свой светапогляд і разумелі, што гэтым спартсменам няма месца на Алімпійскіх гульнях. Яны хочуць праводзіць нейкія свае спаборніцтвы – няхай яны там і спаборнічаюць, – сказала Саладуха.