Все новости

Мірончык-Іванова пра World Athletics: «Калі іх людзі прад'яўляюць прэтэнзіі – гэта страшна, непрыгожа, несправядліва і несумленна»

12 сакавіка, 18:59

Беларуская лёгкаатлетка, падпісантка за рэжым Анастасія Мірончык-Іванова падзялілася меркаваннем аб магчымым удзеле зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

– У сувязі з тым, што адбываецца ў свеце, хацелася б даваць веру маладым спартсменам. Не хацелася б апускаць рукі, засмучаць, але я бачу, што нас хутчэй за ўсё не дапусцяць да Алімпіяды.

Упэўнена, што можам стварыць такую сістэму, альтэрнатыўныя гульні, не выходзячы нават з гэтай сістэмы – няхай яна будзе паралельна. У нас цудоўная краіна, выдатныя спартыўныя аб'екты. Мы можам праводзіць спаборніцтвы сусветнага ўзроўню. Не трэба адчайвацца. Няхай вера прысутнічае. Але давайце глядзець аб'ектыўна.

Тыя ўмовы, якія нам дыктуе міжнародная федэрацыя, гэта канкрэтны адказ няма. Кропка прыйдзе, калі Беларусь і Расiя будзе ўваходзіць у міжнародныя камісіі. Калі там будуць нашыя людзі, іх людзі, то ўсё будзе дакладна і справядліва, будзе канструктыўны дыялог. Наша меркаванне не ўлічваецца зараз, нашых людзей там няма. Гэта вельмі дзіўна. Калі іх людзі нас ціснуць і нам прад'яўляюць прэтэнзіі – гэта страшна, непрыгожа, несправядліва і несумленна, – сказала Мірончык-Іванoва.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.