Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Мбапэ дапусціў магчымасць забегу супраць Усэйна Болта пасля таго, як сімуляцыя паказала, што футбаліст прайграў

Мбапэ дапусціў магчымасць забегу супраць Усэйна Болта пасля таго, як сімуляцыя паказала, што футбаліст прайграў

Як вы думаеце, хто каго?

7 траўня, 19:04
Мбапэ дапусціў магчымасць забегу супраць Усэйна Болта пасля таго, як сімуляцыя паказала, што футбаліст прайграў

Памятаеце відэа з сімуляцыяй 100-метровага забегу Кіліяна Мбапэ і Усэйна Болта? У сімуляцыі француз саступіў з адрывам у 1,32 секунды.

Дык вось, ён настолькі завірусіўся, што на яго адрэагаваў і футбаліст, і дзесяціразовы чэмпіён свету. Вось што сказаў Усэйн:

«Людзі могуць падумаць, што гэта лёгка, але ён мае асаблівы талент. Мбапэ вельмі хуткі з мячом. Але так, я магу яго перамагчы», – сказаў Болт.

Форвард «ПСЖ» не застаўся ў баку і таксама пракаментаваў відэа. А яшчэ дапусціў, што такі забег у тэорыі можа адбыцца.

«Сапраўды прыемна ведаць, што я натхняю кагосьці такога. Я думаю, што ён таксама натхніў усіх, і кожны з вас у гэтым пакоі ўставаў уначы, каб паглядзець адну з яго гонак. Гэта было б весела, чаму б аднойчы, калі ў нас будзе час, не зрабіць гэта. Я не чакаю шмат чаго ад выніку», – адказаў Мбапэ.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты