Усе навіны

Хэмілтан пяройдзе ў «Ферары» ў 2025 годзе

1 лютага, 20:26

Супрацоўнікам «Мэрсэдэс» сёння паведамілі аб тым, Льюіс Хэмілтан пяройдзе ў «Ферары» ў сезоне-2025, паведамляе Sky Sports.

Пры гэтым каманды адмовіліся пракаментаваць інфармацыю аб магчымым пераходзе.

Афіцыйна аб гэтым можа быць абвешчана ўжо сёння.

Льюіс выступае за «Мэрсэдэс» з 2013 года, ён зраўняўся з Міхаэлем Шумахерам па колькасці тытулаў у «Формуле-1» – па 7, апошняе чэмпіёнства брытанец заваяваў у сезоне-2020.