Усе навіны

Вязовіч пра бан на «Дакары»: «Была дэпрэсія, але крыўда прайшла. Няхай гоншчыкі прыязджаюць у Расію, перамогуць КАМАЗ і МАЗ»

21 красавіка, 16:38

Кіраўнік каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч падзяліўся меркаваннем аб адхіленні ад «Дакара».

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Атрымалася абвыкнуць, што ў годзе толькі адзін вялікі старт? Як жывецца без «Дакара»?

– Доўгі зімовы перыяд накладваецца, ёсць невялікая дэпрэсія ад адсутнасці гонак. Але мы ўжо тры гады прапускаем «Дакар», крыўда сышла. А вярнуцца выступаць пры нейкіх умовах асабіста я не гатоў. Для мяне гэта прыніжэньне, што я павінен выконваць нечы ўказ.

Увесь мінулы год мы правялі ў змаганне з «КАМАЗ-майстар», я атрымаў велізарнае задавальненне. А паглядзеўшы мінулы «Дакар», дзе другі экіпаж (чэх Алёш Лопрайс – Tribuna.com) прайграў пераможцу (чэху Марціну Маціку – Tribuna.com) дзве гадзіны, а трэці (галандзец Мітчэл ван дэн Брынк – Tribuna.com) – чатыры, зразумеў: нічога цікавага ў гонцы няма, барацьба адсутнічае.

У Беларусі ёсць такая прымаўка: «Сярод авечак малайчына, сярод малайцоў – сам авечка». І зараз на «Дакары» гэта працуе. Калі тыя, хто марылў патрапіць у топ-10, зараз з'яўляюцца пераможцамі і прызёрамі, узнікае пытанне: а сярод каго вы выйгралі? У мяне ёсць добрая прапанова: нам нельга ехаць да вас, дык прыязджайце на «Шаўковы шлях», дакажыце, што вы наймацнейшыя ў свеце.

– Баяцца наступстваў.

– Выступаць трэба там, дзе ёсць барацьба мацнейшых, а не ехаць туды, каб даказаць, што ты мацнейшых сярод авечак. Так што прыязджайце, пераможаце ў Расіі КАМАЗ і МАЗ, і тады смела называйце сябе наймацнейшымі гоншчыкамі, – сказаў Вязовіч.