Усе навіны

Афіцыйна: Хэмілтан пяройдзе ў «Ферары» пасля сезона-2024

1 лютага, 23:12

«Мэрсэдэс» афіцыйна абвясціў, што Льюіс Хэмілтан пакіне каманду ў канцы сезона-2024.

Льюіс актываваў опцыю ў кантракце, якая дазваляе яму датэрмінова пакінуць клуб.

Таксама ў «Ферары» абвясцілі, што Хэмілтан далучыцца да каманды ў 2025 годзе. Ён мусіць падпісаць шматгадовы кантракт.

Люіс выступаў за «Мэрсэдэс» з 2013 года, ён зраўняўся з Міхаэлем Шумахерам па колькасці тытулаў у Формуле-1 – па 7, апошняе чэмпіёнства брытанец атрымаў у сезоне-2020.