Усе навіны

«Рэал» – першы ў гісторыі клуб, які выйграў серыю плэй-оф Еўралігі, прайграючы 0-2

11 траўня 2023, 08:29

Іспанскі «Рэал» выйшаў у Фінал чатырох баскетбольнай Еўралігі.

У пятым матчы 1/4 фіналу «Рэал» абыграў сербскі «Партызан».

«Рэал» стаў першым у гісторыі клубам, які выйграў серыю плэй-оф Еўралігі, прайграючы з лікам 0-2.

У першым матчы «Рэал» прайграў «Партызану» з лікам 87:89, у другім – 80:95. Пасля гэтага клуб атрымаў тры перамогі запар (82:80, 85:78, 98:94).

Іншымі ўдзельнікамі Фіналу чатырох сталі «Манака», «Барселона» і «Алімпіякас».