Усе навіны

Экс-гулец зборнай Корж: «Хутчэй за ўсё, сёлета буду завяршаць кар'еру. Жадаю быць побач з сямʼёй і знайсці сябе ў іншым»

17 траўня 2023, 19:25

Былы гулец зборнай Беларусі Вячаслаў Корж расказаў, што плануе завяршыць кар'еру.

«Афіцыйна яшчэ нічога не казаў. Але так, хутчэй за ўсё, у гэтым годзе буду завяршаць кар'еру. Хачу быць побач з сям'ёй і знайсці сябе ў іншым», – сказаў Корж.

За час кар'еры Корж выступаў за «Лакаматыў-КіС», гомельскі «Сож», «Гродна-93» і «Цмокі». Бягучы сезон разыгрываючы правёў у складзе «Барысфена».