Усе навіны

Салаш пра міжнародны бан: «Крыўдна – усе гуляюць, мы ізаляваныя. Але нічога не зробіш»

2 чэрвеня, 10:56

Баскетбаліст зборнай Беларусі Максім Салаш падзяліўся меркаваннем пра адхіленне беларускіх каманд ад міжнародных стартаў.

Нагадаем, што ФІБА адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– У нас [у зборнай] бо акцэнт зроблены на моладзь.

– Так. Трэнеры запрасілі шмат маладых хлопцаў, толькі некалькі чалавек выглядаюць старэйшымі. Некаторыя ўпершыню прызваны ў зборную. Знаёмімся.

– І як сябе адчуваеш у якасці дзядзькі-ветэрана?

– Прызнаюся, адчуванні даволі дзіўныя. Нязвыкла неяк. Быў самым маладым у зборнай, потым адным з маладых, а ў 27 гадоў раптам стаў ветэранам. Трэба асвоіцца ў новым статусе.

– Сумна без удзелу ў міжнародных турнірах на ўзроўні зборнай і клубаў?

– Не тое каб сумна – крыўдна. Усе гуляюць, мы ж ізаляваныя ад спаборніцтваў. Шкада, бо зборная прыстойна прыбавіла, калі апошні раз выступала ў кваліфікацыі чэмпіянату свету. Маглі б дасягнуць нядрэннага выніку. Нічога не зробіш – такія сумныя для нас рэаліі, – сказаў Салаш.