Усе навіны

Баскетбольны блогер Уткіна: «Рэспект выказвалі Марчанка, Сныціна, Леўчанка тэлефанавала. І адна баскетбалістка зборнай Беларусі»

29 верасня, 15:45

Баскетбольны блогер Анастасія Уткіна распавяла, хто падтрымліваў яе ў барацьбе з федэрацыяй.

– Ці атрымлівала ты падтрымку з боку прадстаўніц жаночага баскетбола ў барацьбе з Марынінай?

– Калі я размаўляла з кімсьці з тых, хто круціцца ў жаночым баскетболе, пазіцыя ва ўсіх была адна: «Так, Марыніна – дурніца, вельмі шкада, што яна займае сваё месца. Але мы нічога зрабіць ня можам. Давай лепш працаваць далей». А баскетбалісткі, з якімі я мела зносіны, казалі, што яна ім чымсьці дапамагла. Але адна дзейная баскетбалістка зборнай Беларусі мне неяк сказала, што Марыніна, мякка кажучы, яе раздражняе.

– Было такое, каб хтосьці табе напісаў у лічку і выказаў падтрымку?

– Было. Наконт маіх пастоў у Instagram або пазіцыі рэспект выказвалі Наташа Марчанка, Каця Сныціна, Лена Леўчанка тэлефанавала. І адна баскетбалістка зборнай Беларусі, але яна вельмі прасіла, каб я не называла нідзе яе прозвішча, – адказала Уткіна.