Усе навіны

Кацярына Сныціна: «Мяне дагэтуль пытаюцца, ці не шкадую я пра адмову выступаць за зборную Беларусі»

5 лістапада, 19:54

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна падзялілася меркаваннем аб завяршэнні кар'еры ў зборнай.

– Праз больш, чым 2 гады з маёй адмовы выступаць за нацыянальную каманду Беларусі мне ўсё яшчэ задаюць пытанне:

– Не шкадуеш?

Ну, камон. Вы толькі паглядзіце на мой лістападаўскі перапынак у чэмпіянаце на гульні нацыянальных каманд.

Па-першае, мая грамадзянская пазіцыя не мяняецца, я не хачу прадстаўляць дыктатарскі рэжым на міжнароднай арэне (міжнароднай арэны няма і не будзе, пакуль вайна ва Украіне не скончыцца).

Па-другое, для чалавека які з 15 гадоў то ў юніёрскай, то ў асноўнай зборнай, я ўсё яшчэ здзіўляюся таму, што можа быць СТОЛЬКI вольнага часу, – напісала Сныціна.