Усе навіны

Эмбіід дваццаты матч запар набірае 30+ ачкоў – раней такое ўдавалася толькі Чэмберлену і Хардэну

21 студзеня, 12:20

У ноч на 21 студзеня «Філадэльфія» (28-13) перамагла «Шарлот» (9-31) у матчы рэгулярнага чэмпіянату НБА – 97:89 (24:24, 22:21, 23:28 28:16).

Самым выніковым гульцом у складзе «Севенці Сіксэрс» стаў Джоэл Эмбіід, які дваццаты матч запар набірае 30+ ачкоў – на гэты раз у яго 33+10+5.

Раней такое ўдавалася толькі Джэймсу Хардэну (2018/19) і Уілту Чэмберлену (1960, 1961/62, 1962,1964).