Усе навіны

Памёр экс-трэнер зборнай Беларусі Фейман

12 лютага, 16:05

12 лютага на 73 годзе жыцця памёр беларускі спецыяліст Міхаіл Фейман. Прычынай стала цяжкая хвароба.

Фейман узначальваў мужчынскую зборную Беларусі па баскетболе з 2010-га па 2011 год.

Ён таксама працаваў з РШВСМ, «Віталюрам» і «Гроднa-93».

Тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны і чатыры разы прызнаваўся найлепшым баскетбольным трэнерам Беларусі.