Усе навіны
Photo

Леброн падняўся на 6-е месца па згуляных матчах у гісторыі НБА

7 сакавіка, 13:45

Лідар «Лэйкерз» Леброн Джэймс згуляў у матчы супраць «Сакрамэнта» (120:130).

Для 39-гадовага баскетбаліста гэта быў 1477 матч у НБА. Ён абышоў Карла Мелоўна і падняўся на шостае месца ў гісторыі па гэтым паказчыку.

Лідэрам у гісторыі лігі па згуляных матчах з'яўляецца Роберт Перыш – 1611.

Леброн, для якога гэта 21-ы сезон у НБА, у гэтым сезоне правёў 56 матчаў, у сярэднім набіраючы 25,3 ачка, 7,1 падбору і 8,0 перадачы.