Усе навіны

«Мінінформ» санкцыянаваў паказ ЧС па пляжным футболе ў Беларусі без атрымання дазволу ФІФА

17 лютага, 08:39

Так званае міністэрства інфармацыі ўнесла ФІФА ў спіс праваўладальнікаў з «несяброўскiх» краін, што дазваляе трансліраваць чэмпіянаты арганізацыі ў Беларусі без атрымання дазволу.

Як зазначае БАЖ, адпаведная пастанова апублікавана на партале pravo.by.

Дакумент дзейнічае да канца 2024 года і распаўсюджваецца на трансляцыю чэмпіянату свету па пляжным футболе.

Нагадаем, летась рэжымам быў прыняты «закон» «Аб абмежаванні выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці», які дазваляе выкарыстоўваць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці без згоды праваўладальніка, калі ён уключаны ў спіс «несяброўскiх» краін.