Усе навіны

Рыжанкоў пра жаночую зборную Беларусі: «Можна падзяліць на дзве групы. Першая – Смольская і Ірына Кручынкіна, другая – моладзь, якая не гатовая паказваць высокія вынікі »

25 студзеня 2023, 15:51

Старшы трэнер жаночай зборнай Беларусі расказаў аб камплектацыі каманды, а таксама аб праблемах са здароўем Алены Кручынкінай.

– Можна іх [дзяўчат] падзяліць на дзве групы: першая – Алімбекава-Смольская і Кручынкіна-Шаклеіна, і другая – моладзь, якая яшчэ пакуль не гатова паказваць высокія вынікі.

– Раней Алена Кручынкіна была на авансцэне, што зараз адбываецца на ваш погляд?

– У Лены былі вялікія праблемы са здароўем летам – яна нагу падвярнула моцна, ці ледзь не пералом дыягнаставалі ў ступні. Яна доўгі час не трэніравалася. Потым да новага года пачала нядрэнна набіраць форму, кандыцыі і ў Разані (на 3-м этапе Кубка Садружнасці – Tribuna.com) заняла 5-е месца ў суперспрынце.

Але потым здарыўся, не ковід, але моцная прастуда. Яна практычна 2 тыдні не трэніравалася і цяпер толькі-толькі пачынае трэніравацца, – распавёў Рыжанкоў.