Усе навіны

Расіянка Шнэйдэр пра выступленне за Беларусь: «Адчуваю сябе, як дома. Тут выдатныя шанцы ўсё рэалізаваць»

20 траўня, 15:36

24-гадовая расейская біятланістка Ксенія Шнэйдэр, якая будзе выступаць за зборную Беларусі з наступнага сезону, распавяла пра сваю матывацыю пераезду.

Нагадаем, прадстаўніца Цюменскай вобласці выйшла замуж за беларускага біятланіста Максіма Вараб'я.

– Заўсёды хочацца цягнуцца за тымі, хто мацнейшы за цябе. Трэба набірацца досведу і станавіцца мацней. Тут цудоўныя шанцы гэта ўсё рэалізаваць. У Расіі ў кожным горадзе розныя рытмы жыцця. У нас у Цюмені больш спакойна, чым у Маскве ці Піцеры. Таму тут я адчуваю сябе, як дома, – сказала Шнэйдэр.