Усе навіны

Жаклен датэрмінова завяршыў сезон

22 лютага 2023, 14:32

Французскі біятланіст Эмільен Жаклен паведаміў, што датэрмінова завяршае спаборніцтвы ў гэтым сезоне.

«Бак пусты, я з сумам, але прымірэннем паведамляю, што не працягну сезон і таму не буду прысутнічаць на наступных трох этапах Кубка свету.

Гэтыя апошнія гады/месяцы былі вельмі напружанымі, не было часу ўзяць перапынак і прыслухацца да сябе.

Вялікая падзяка маім партнёрам за добразычлівасць і вам за падтрымку за апошнія некалькі тыдняў.

Крок назад, каб лепш скакаць – працяг будзе толькі прыгажэй», – напісаў Жаклен.

На ЧС у Аберхофе Жаклен заваяваў золата ў эстафеце і бронзу ў змешанай эстафеце.