Усе навіны

Дар'я Блашко: «Трэніроўкі дапамагаюць ратавацца ад стрэсаў, звязаных з вайной. Вучуся анлайн на трэнера, заканчваю магістратуру»

10 чэрвеня, 17:25

Былая біятланістка зборнай Беларусі Дар'я Блашко ў інтэрв'ю для «Зеркала» распавяла пра тое, якое ёй зараз знаходзіцца ва Украіне, а таксама пра тое, як яна спраўляецца са стрэсам, звязаным з вайной.

– Якое цяпер маральна знаходзіцца ва Украіне?

– Больш-менш. Стрэсуеш, калі чуеш гук сірэны, няхай і быццам знаходзішся ў больш-менш бяспечным рэгіёне. Пасля Еўропы адвыкла ад гэтага. Гучыць сігнал трывогі, і не разумееш, што рабіць: бегчы ў склеп ці сядзець на месцы. Губляешся. З'яўляюцца цікавыя адчуванні і думкі, маўляў, калі зараз прыляціць, то рэальна ўсё. Пасля ўсё супакойваецца. Ты такі: «Ну добра, прыляціць – і прыляціць». Думаю, сёння так жывуць шмат украінцаў. Важна не губляць пільнасці, але псіхіка не вытрымлівае станы сталай трывогі. Ды і хавацца ўвесь час у падвале немагчыма. Вось чалавек і абвыкае да гэтай сітуацыі. Імкнецца жыць, наколькі гэта магчыма, менавіта тут і цяпер.

– Што вас ратуе ад стрэсаў, звязаных з вайной?

– Трэніроўкі, натуральна. Імкнуся рабіць сваю працу на максімуме, бо хачу паказваць вынік. А ў такой сітуацыі вельмі важна кантраляваць эмоцыі, думкі, не дазваляць сабе ўвесь час адцягвацца.

– Акрамя спорту нешта дазваляе пераключыцца?

– Вучуся анлайн на трэнера ў Нацыянальным універсітэце фізічнага выхавання і спорту ў Кіеве. Бакалаўра ўжо атрымала, зараз заканчваю магістратуру. Заняткі ў мяне будуць яшчэ недзе да канца года. А так слухаю розныя курсы, звязаныя з харчаваннем, спортам. На ўсякія пазлы і вышыванне няма часу, – сказала Блашко.