Усе навіны

ЧС па летнім біятлоне, суперспрынт, фінал: Блашко фінішавала 7-й

25 жніўня, 13:52

У славацкім Брэзна-Асрблі працягваецца чэмпіянат свету па летнім біятлоне.

Былая беларуская біятланістка Дар'я Блашко, якая выступае за зборную Украіны, паказала 7-ы вынік.

Перамогу атрымала немка Марыён Візенсартэр, у тройцы фінішавалі эстонка Туулі Томінгас і Ліза Марыя Шпарк з Германіі.

Чэмпіянат свету па летнім біятлоне

Брэзна-Асрблі, Славакія

Суперспрынт, фінал

1. Марыён Візенсартэр (Германія) – 23.13,4 (1+1+0+0)

2. Туулі Томінгас (Эстонія) - 9,8 (1+0+2+1)

3. Ліза Марыя Шпарк (Германія) - 15,4 (1+0+0+0)

7. Дар'я Блашко (Украіна) – 36,7 (1+1+1+0)