Усе навіны

Муж экс-біятланісткі зборнай Беларусі Кручынкінай узяў срэбра ЧЕ ў гонцы пераследу

27 студзеня, 14:21

Сёння, 27 студзеня, прайшла мужчынская гонка праследавання на чэмпіянаце Еўропы ў Брэзна-Асрблі. Перамогу атрымаў нарвежац Ісаак Фрэй. Другое месца заняў румын Дзмітрый Шамаеў, які зʼяўляецца мужам экс-біятланісткі зборнай Беларусі Алены Кручынкінай. Адзначым, што вясной 2021 года Шамаеў атрымаў грамадзянства Румыніі і з сезона 2021/2022 прадстаўляе гэтую краіну на міжнародных стартах. Да гэтага ён выступаў за зборную Расіі. Чэмпіянат Еўропы Брэзна-Асрблі, Славакія Гонка пераследу Мужчыны 1. Ісаак Фрэй (Нарвегія) – 32.42,1 (1+0+0+2) 2. Дзмітрый Шамаеў (Румынія) – 12,3 (0+0+0+0) 3. Антонен Гігана (Францыя) – 26,0 (1+0+4+0)