Усе навіны

Перо атрымаў перамогу ў спрынце на КМ у ЗША

10 сакавіка, 09:00

У ноч на 10 сакавіка адбыўся мужчынскі спрынт на восьмым этапе Кубка свету па біятлоне ў Салджэры Холаў, ЗША.

Перамогу ў гонцы атрымаў француз Эрык Перо, для якога гэта дэбютнае золата на ўзроўні Кубка свету ў асабістай гонцы.

Ёхан-Олаў Ботн з Нарвегіі заваяваў бронзу – гэта яго дэбютная ўзнагарода на КМ.

Кубак свету па біятлоне

8-ы этап

Солджэр Холаў, ЗША

Спрынт

Мужчыны

1. Эрык Перо (Францыя) – 22.19,8 (0)

2. Эмільен Жаклен (Францыя) – 3,9 (2)

3. Ёхан-Олаў Ботн (Нарвегія) – 11,3 (0)

4. Стурла Хольм Легрэйд (Нарвегія) – 12,9 (1)

5. Себасцьян Самуэльсан (Швецыя) – 16,3 (0)

6. Кэмпбэл Райт (ЗША) – 20,0 (1)

17. Ёханэс Бо (Нарвегія) – 58,1 (4)

Поўны спіс месцаў – тут.