Усе навіны

Расійскі экс-трэнер зборнай Беларусі Падзін: «Біятлон сумны без расійскіх і беларускіх спартсменаў»

27 сакавіка, 17:27

Экс-трэнер нацыянальнай каманды Беларусі расіянін Андрэй Падзін распавёў пра цікавасць да Міжнароднага біятлона ва ўмовах бана беларускіх і расейскіх спартоўцаў.

– Цяперашні міжнародны біятлон нецікавы?

– Нецікавы без расійскіх і беларускіх біятланістаў. Нашы СМІ кажуць, што там цяпер дамінуюць нарвежцы, але здаецца, што пра гэта пішуць не толькі ў нас, а журналісты ўсіх краін.

Ніхто цяпер не можа скласці канкурэнцыю нарвежцам. Яны настолькі моцныя, што Ёханэс Бо ідзе ўсё за новымі рэкордамі. Яго можа спыніць толькі расійская каманда: Латыпаў, Логінаў. Ну і на сённяшні дзень Колатаў, ха-ха, – сказаў Падзін.