Усе навіны

Прэзідэнт СБР Майгураў: «Раўбічы гатовы правесці чэмпіянат «Саюзнай дзяржавы». Ці падтрымае Расію Беларусь, пакуль не ведаем»

2 красавіка, 11:41

Прэзідэнт СБР Віктар Майгураў падзяліўся планамі на правядзенне спаборніцтва ў Раўбічах.

– Ёсць інфармацыя, што крыху часцей будзеце заязджаць у Раўбічы.

– Мы прапрацоўваем гэтае пытанне з нашымі калегамі, плануем правесці чэмпіянат [так званай] Саюзнай дзяржавы, калі калегі з Беларусі падтрымаюць, Раўбічы – цудоўнае месца, яно заўсёды ў плане.

– Чэмпіянат [так званай] Саюзнай дзяржавы будзе разглядацца як галоўны старт сезона?

– Мы плануем яго правесці ў даты чэмпіянату свету, такая ж колькасць дыстанцый, усе алімпійскія, гэта павінны быць добрыя спаборніцтвы.

Даты вядомыя, а дзе гэта будзе праходзіць і ці падтрымае нас Беларусь, – пакуль не ведаем. Раўбічы гатовы праводзіць гэты чэмпіянат, зараз мы прапрацоўваем фінансавы складнік.

– Калі вы плануеце скончыць раней, а колькасць гонак не памяняецца, значыць будзе больш шчыльны каляндар?

– Адна-дзве гонкі не моцна ўплываюць на гэта, можа будзе на пару гонак менш, – сказаў Майгураў.