Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Спорт в соцсетях/Самалійка паказала найгоршы вынік у гісторыі Універсіяд у бегу на 100 метраў – відэа з выступам стала хітом сацсетак на больш чым 35 млн праглядаў
Відэа

Самалійка паказала найгоршы вынік у гісторыі Універсіяд у бегу на 100 метраў – відэа з выступам стала хітом сацсетак на больш чым 35 млн праглядаў

Ціманоўская за той жа час прабягае дыстанцыю ўдвая больш.

Аўтар — Alex Zagorski
2 жніўня, 18:00
Самалійка паказала найгоршы вынік у гісторыі Універсіяд у бегу на 100 метраў – відэа з выступам стала хітом сацсетак на больш чым 35 млн праглядаў

Універсіяду-2021 двойчы перанасілі праз кавідныя абмежаванні ў Кітаі, але ў гэтым годзе галоўны старт для спартсменаў-студэнтаў нарэшце адбыўся. І ўжо на трэці дзень спаборніцтваў, 1 жніўня, гледачам пашанцавала ўбачыць хайлайт, дзе галоўнай гераіняй апынулася самалійская бягуха Насра Абукар Алі. Яна заняла апошняе месца ў кваліфікацыйным забегу дыстанцыі на 100 метраў, але гэтага хапіла, каб назаўзёды ўпісаць сваё імя ў гісторыю: Абукар спатрэбілася 21 секунда на дыстанцыю! Як адзначае Fox Sports, гэты вынік – антырэкорд Універсіяд.

Вось відэа легендарнага забега:

Для разумення, наколькі гэта «хутка»: беларуска Крысціна Ціманоўская за той жа час прабягае 200 метраў, чаго хапае на срэбра польскіх чэмпіянатаў, а для Беларусі гэта ўвогуле найлепшыя паказчыки на двухсотметроўке.

Відэа з выступам самалійкі на Універсіядзе хутка завірусілася ў сацсетках (толькі твіт вышэй сабраў 35 млн праглядаў), што вымусіла міністра спорту афрыканскай краіны выйсці ў медыяпрастору з каментаром пра інцыдэнт. Чыноўнік заявіў, што мінспорту Самалі не мела ніякага дачынення да выбару Абукар для выступу ў Кітаі, яе паслаў адзін з універсітэтаў краіны. Ён таксама паабяцаў правесці расследаванне і высветліць, як гэткая спартсменка трапіла на Універсіяду.

Іншыя пасты блога

Усе пасты