Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Virus Spartovy/Вось гэта спорт: пераможца піўной мілі ў гэтым годзе амаль пабіў cусветны рэкорд, і зрабіў гэта толькі ў адной шыпоўцы (другую страціў праз 10 секунд са старта)
Відэа

Вось гэта спорт: пераможца піўной мілі ў гэтым годзе амаль пабіў cусветны рэкорд, і зрабіў гэта толькі ў адной шыпоўцы (другую страціў праз 10 секунд са старта)

Хто гэты воін?

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
5 жніўня, 15:14
Вось гэта спорт: пераможца піўной мілі ў гэтым годзе амаль пабіў cусветны рэкорд, і зрабіў гэта толькі ў адной шыпоўцы (другую страціў праз 10 секунд са старта)

У мінулым месяцы ў Чыкага прайшоў чарговы забег «Піўная міля». Правілы гэтага незвычайнага віду спорту даволі простыя: удзельнікі пачынаюць з таго, што выпіваюць 0,33 піва, потым паўтараюць «працэдуру» перад кожным наступным. Усяго за забег на ўдзельніка прыходзіцца па чатыры бутэлькі, пры гэтым крэпасць піва не павінна быць меншай за 5 градусаў. А калі цябе званітуе, прыйдзецца бегчы штрафны круг.

У гэтым годзе пераможцам спаборніцтва стаў канадзец Коры Белемор – ён адолеў дыстанцыю за 4 хвіліны 32 секунды і амаль што пабіў міравы рэкорд (не хапіла 4 секунд), прычым зрабіў ён гэта ў адной шыпоўцы: другую «страціў» праз 10 секунд са старта. Вось відэа забегу:

А вось яшчэ адзін цікавы факт. Менавіта Белемор з'яўляецца ўладальнікам міравога рэкорду ў піўной міле: на забегу ў Манчэстэры ў 2021 годзе канадзец стаў першым, хто змог прабяжаць дыстанцыю менш чым за 4 хвіліны 30 секунд (тады спатрэбілася 4:28,1). Пры гэтым ён зусім не рыхтуецца да дыстанцыі. Як распавёў сам Коры у інтэрв'ю runningmagazine.ca, выступ на піўной мілі залежыць ад таго, ці вытрымае гэта яго страўнік у дзень забегу:

– Прабегчы мілю і без таго цяжка. А ў дадатак да гэтага мець у страўніку чатыры літра вадкасці – не самае прыемнае адчуванне.. – сказаў Белемор.

Увогуле піўная міля для канадца толькі хобі. Белемор прафесійна займаецца бегам, і яго асабісты рэкорд на безалкагольнай мілі – 3 хвіліны 57 секунд.

Іншыя пасты блога

Усе пасты