Усе навіны

Мікель Артэта: «Зінчанка і Марцінэлі выбылі да канца сезона»

19 траўня 2023, 14:57

Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта пацвердзіў, што Аляксандр Зінчанка і Габрыэл Марцінэллі з-за атрыманых траўмаў больш не згуляюць у сезоне 2022/23.

– Якія апошнія навіны пра Зінчанку і Марцінэлі?

– Яны абодва выбылі да канца сезона.

– Колькі часу працягнецца іх аднаўленне?

– Па рознаму. У Габі дастаткова непрыемная траўма. Нам трэба ацаніць яе на наступным тыдні. Ён прапусціць прынамсі некалькі тыдняў.

У Алекса праблема з ікраножнай цягліцай. Ён не зможа згуляць у наступных некалькіх матчах, – сказаў Артэта.