Усе навіны

Віталь Кутузаў: «Найлепшы беларускі футбаліст на сёння – Шыкаўка»

16 жніўня, 23:22

Былы нападаючы зборнай Беларусі Віталь Кутузаў у сваім Instagram напісаў, што лічыць форварда польскай «Кароны» Яўгена Шыкаўку найлепшым футбалістам Беларусі на сёння.

– Найлепшы беларускі футбаліст на сёння?

– Яўген Шыкаўка, – напісаў Кутузаў.