Усе навіны

«Аль-Ахлі» і «Аль-Ітыхад» спрабуюць падпісаць Пагба

2 верасня, 21:16

Два клубы з Саудаўскай Аравіі робяць спробы падпісаць паўабаронцу «Ювентуса» Поля Пагба, паведамляе Football Italia са спасылкай на Gazzetta dello Sport.

Па даных крыніцы, пераканаць футбаліста заключыць з імі пагадненне спрабуюць «Аль-Ітыхад» і «Аль-Ахлі». Нагадаем, трансфернае акно ў Саудаўскай Аравіі закрываецца 7 верасня.

Адзначаецца, што сам Пагба не жадае мяняць клуб, аднак кіраўніцтва «Юве» адкрытае для прапановаў з-за высокага заробку француза.

Гульцом таксама цікавіўся «Галатасарай», аднак Поль адразу адхіліў гэты варыянт без аніякіх перамоваў.

Пагба выступае за турынцаў з мінулым летам. Па вяртанні ў клуб ён правёў усяго 161 хвіліну ў 10 матчах і здзейсніў 1 асіст. На мінулым тыдні ён згуляў за «Ювэ» упершыню за апошнія тры месяцы.

Статыстыка 30-гадовага французскага цэнтрхава тут.