Усе навіны

Прычынай станоўчага тэсту Пагба на допінг магла стаць харчовая дабаўка, якую ён набыў па парадзе сябра-ўрача

12 верасня, 20:45

Паўабаронца «Ювентуса» Поль Пагба мог здаць станоўчы тэст на допінг з-за харчовай дабаўкі, якая была набыта ў ЗША па парадзе яго сябра-ўрача, паведамляе La Gazzetta dello Sport. Футбаліст учора распавёў лекарам турынскага клуба, што ўжываў дадатак, які не быў з імі ўзгоднены. У бліжэйшыя дні 30-гадовы француз здасць паўторны аналіз, калі і ён пацвердзіць наяўнасць у арганізме гульца забароненага рэчыва, то «Ювентуса» будзе мець падставы для скасавання кантракта. Акрамя гэтага, паводле калектыўнай дамовы, якая была падпісаная Федэрацыяй футбола Італіі, Серыяй А і Прафсаюзам гульцоў, станоўчы тэст на допінг можа быць падставай для прыпынення выплаты зарплаты. Пагба зараз зарабляе 8 мільёнаў еўра ў год, яго кантракт дзейнічае да лета 2026 года.