Усе навіны

Гол Шыкаўкі дапамог «Кароне» абыграць «Пушчу» ў чэмпіянаце Польшчы

27 кастрычніка, 21:56

27 кастрычніка ў матчы 13-га туру чэмпіянату Польшчы «Карона» перамагла «Пушчу» (5:3). На шостай хвіліне голам вызначыўся беларускі форвард Яўген Шыкаўка.

Для яго гэта другі мяч у сёлетнім сезоне.

Усяго Шыкаўка правёў 12 паядынкаў.

«Карона» займае дзесятае месца ў табліцы.