Усе навіны

Малькевіч пра Алоса пасля перамог у зборнай: «Банальныя нейкія словы, віншаванні сказаў»

9 снежня, 00:02

Абаронца Уладзіслаў Малькевіч пракаментаваў выступленне за зборную Беларусі.

– Як было ў зборнай настрой пасля матчаў? Што сказаў Карлас Алос?

– Ну, які можа быць настрой пасля двух перамог. Натуральна, усе былі задаволены, рады. Галоўны трэнер таксама быў задаволены. Пахваліў нас усіх. Банальныя нейкія словы, віншаванні сказаў.

– Што можаш вылучыць у ім?

– Нейкі падыход іншы, нейкая ментальнасць, іншая. Увесь час упэўненасць у нас усяляе.

Нават ён перад нейкай гульнёй нам сказаў, што мы найлепшыя ў гэтай групе. У той групе яшчэ румыны і швейцарцы гулялі. Але ён шчыра лічыў, што мы найлепшыя. І гэта ўсяляе ў нас нейкую веру і рухае нас наперад, мусіць.

– Не было засмучэнні, што трошкі нават не хапіла да выхаду ў плэй-оф?

– У канцы ўжо сталі набіраць ачкі і зразумелі, што ў важных матчах, з Андорай трэба было перамагаць, з Ізраілем трэба было не прайграваць. Так трэба было дабіраць ачкі і быў бы шанец згуляць далей, – сказаў Малькевіч.