Усе навіны

Дзяніс Шунто: «Жыву ў сваё задавальненне. За «Крумкачамі» не сачу, у прафесійны футбол брэнд ужо не пусцяць»

20 лютага, 17:36

Заснавальнік ФК «Крумкачы» Дзяніс Шунто распавёў, чым займаецца зараз.

– Жыву ў сваё задавальненне, шмат падарожнічаю. Вось, мабыць, і ўсё. Краіну пражывання мяняў некалькі разоў за тры з паловай гады, дзе цяпер – казаць не хачу. Увогуле, нічога цікавага для чытачоў.

За «Крумкачамі» не сачу зусім. Цяпер другая ліга нецікавая, як быццам у АЛФ гуляеш. А ў прафесійны футбол гэты брэнд ужо не пусцяць пры бягучым становішчы спраў. Таму адпусціў для сябе гэтую сітуацыю, – распавёў Дзяніс Шунто.