Усе навіны

Раналду не згуляе за Партугалію супраць Швецыі. Футбаліст знаходзіцца ў адпачынку з сям'ёй

19 сакавіка, 10:27

Капітан «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду не згуляе за зборную Партугаліі ў таварыскім матчы супраць Швецыі, які адбудзецца 21 сакавіка, паведамляе ESPN.

Партугальскі галоўны трэнер Раберта Марцінес не ўключыў у склад Раналду, бо футбаліст знаходзіцца ў адпачынку ў Саудаўскай Аравіі разам з сям'ёй.

Аднак адзначаецца, што Крышцiяну далучыцца да нацыянальнай каманды перад таварыскім матчам супраць Славеніі (26 сакавіка).

Статыстыка 39-гадовага Роналду – тут.