Усе навіны

Віктар Ганчарэнка: «Беларусаў, я думаю, дастаткова, таму вырашылі не браць сёння. Калі без жартаў – яны траўміраваныя»

30 сакавіка, 21:59

Беларускі галоўны трэнер «Урала» Віктар Ганчарэнка пракаментаваў адсутнасць у матчы супраць «Спартака» ў 22-м туры чэмпіянату Расіі.

Нагадаем, што за расійскі клуб выступаюць абаронца Уладзіслаў Малькевіч, нападаючы Арцём Канцавы, паўабаронца Валерый Бачэраў.

«Беларусаў, я думаю, дастаткова, таму вырашылі не браць сёння. Шмат было і на трэнерскай лаўцы. Я думаю хапае. Калі без жартаў – яны траўміраваныя», – распавёў Ганчарэнка.