Усе навіны

У Кавалевіча 200 перамог на вышэйшым узроўні ў якасці галоўнага трэнера – ён уваходзіць у топ-5

31 сакавіка, 16:23
1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч заваяваў двухсотую перамогу ў якасці галоўнага трэнера вышэйшага ўзроўню (Кубкі і Суперкубкі, еўракубкі, чэмпіянаты розных краін у Д1, нацыянальная, маладзёжная і алімпійская зборныя).

Юбілейную перамогу (і чацвёртую ў гэтым сезоне – па дзве ў чэмпіянаце і Кубку Беларусі) прынесла Кавалевічу гульня з «Гомелем».

Цяпер Кавалевіч займае пятае месца ў рэйтынгу за ўсю гісторыю беларускага футбола па колькасці такіх перамог. Вось топ-5:

1. Юрый Пунтус – 356 перамог (718 матчаў вышэйшага ўзроўню)

2. Віктар Ганчарэнка – 307 (606)

3. Леанід Кучук – 284 (505)

4. Эдуард Малафееў – 222 (547)

5. Ігар Кавалевіч – 200 (494)