Усе навіны
Фота

Футбалісты і трэнеры БАТЭ ўсклалі кветкі да абеліска «Ахвярам фашызму» ў Барысаве

11 красавіка, 16:50
2

11 красавіка прадстаўнікі БАТЭ ўсклалі кветкі да абеліска «Ахвярам фашызму» ў Барысаве.

– Каля паўтара мільёна мірных жыхароў было загублена ў канцларэгах, гета, турмах на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны... У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў футбалісты і трэнерскі штаб БАТЭ наведалі абеліск «Ахвярам фашызму» ў скверы па вул. 50 гадоў БССР, устаноўлены ў гонар 4608 жыхароў Барысава і Барысаўскага раёна, пакараных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд акупацыі рэгіёну. Мы памятаем, – гаворыцца ў паведамленні клуба.