Усе навіны

Шыкаўка адзначыўся дублем у матчы з «Радомякам»

19 красавіка, 20:49

19 красавіка «Карона» Яўгена Шыкаўкі сустракаецца з «Радомякам» у 29-м туры чэмпіянату Польшчы.

Беларускі нападнік выйшаў у стартавым складзе і забіў на 55-й і 89-й хвілінах, зрабіўшы лік 3:0 і 4:0.

Усяго ў чэмпіянаце Польшчы ў Шыкаўкі 7 галоў і адна галявая перадача ў 29-і матчах чэмпіянату.

Такім чынам беларус пабіў сваю выніковасць мінулага сезона, калі ў 31-м матчы першынства аформіў 6 галоў і адзін асіст.