Усе навіны

Джуд Белінгем: «Я не ідэальны, але мне хацелася б быць прыкладам для моладзі»

23 красавіка, 16:47

Паўабаронца «Рэала» Джуд Белінгем пракаментаваў атрыманне прэміі «Прарыў года» ад Laureus.

«Апошнія 24 гадзіны былі цудоўныя. Я выдатна пачуваюся ў камандзе, і заўзятары таксама вельмі добрае мяне прынялі. Я з нецярпеннем чакаю Еўра, але наперадзе ў нас яшчэ некалькі матчаў на фінішы Ла Лігі і складанае супрацьстаянне з «Баварыяй» у Лізе чэмпіёнаў.

Спадзяюся, мы зможам выйграць шмат трафеяў. Пакуль «Рэал» змагаецца за два тытулы, а пасля будзе Еўра-2024. Гэта патрабуе вялікай працы і ахвяр, і я спадзяюся, што гэта адбудзецца. Я не ідэальны, але мне хацелася б быць прыкладам для моладзі», – сказаў Белінгем.

У гэтым сезоне Белінг вызначыўся 21 голам і 10 асістамі ў 36 матчах за «Рэал». Поўная статыстыка 20-гадовага англiчанiна – тут.