Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Не марную і секунды, каб думаць пра арбітраў, асабліва калі праігрываем»

26 красавіка, 23:40

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла распавёў, што не турбуецца прызначэннем суддзяў на матчы.

«Я іду на гульню і не ведаю, хто будзе арбітрам.

Калі я бачу іх твар, я такі: «О, я памятаю яго». Я ніколі ў жыцці не кажу пра суддзяў да, пасля ці падчас матча – ніколі.

Памылка можа быць памылкай, і мы сумуем, а калі яна на нашу карысць – нам шанцуе. Але я не марную свой час. Я мушу эканоміць час, мушу выбіраць, што менавіта мне з ім рабіць.

Я не марную ні секунды думаючы пра арбітраў, асабліва калі мы праігрываем», – сказаў Гвардыёла.

Нядаўна ў АПЛ разгарэўся гучны скандал – «Нотынгем Форэст» заявіў, што арбітр VAR Сцюарт Этвел з'яўляецца заўзятарам «Лутана» і не прызначыў 3 пенальці ў іх матчы з «Эвертанам»