Усе навіны

Супрацоўнік АБФФ Алейнік пра зрыў дзевяці матчаў Д3: «Будзе разбірацца КДК. Прычыны ж усюды розныя»

29 красавіка, 20:05

Начальнік дэпартаменту маркетынга і камунікацый АБФФ Аляксандр Алейнік выказаўся пра зрыў дзевяці з 10 матчаў першага тура Д3.

– Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя. Будзе разбірацца камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ. Думаю, што паседжанне адбудзецца ўжо неўзабаве. Ёсць кампетэнтныя органы, ёсць дысцыплінарны кодэкс АБФФ. Тут думаю, што будуць па кожным матчы глядзець асобна, таму што трэба разбірацца канкрэтна – дзе, што і як.

– Кожны матч асобна? Ці ўсё ж гэта нейкая схема?

– Прычыны ж усюды розныя, – сказаў Алейнік.